Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 снежня 2017, 17:55

Заключная частка "Кніжнай спадчыны Францыска Скарыны" перададзена бібліятэкам Украіны

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заключная частка факсімільнага выдання "Кніжная спадчына Францыска Скарыны" перададзена буйнейшым бібліятэкам Украіны, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ва Украіне.

Цырымонія перадачы тома выдання адбылася сёння ў Кіеве. Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі перадаў яго ў дар Нацыянальнай навуковай бібліятэцы імя Я.Мудрага, Дзяржаўнаму музею кнігі і кнігадрукавання Украіны, Дзяржаўнаму гісторыка-культурнаму запаведніку горада Астрога, Харкаўскай дзяржаўнай навуковай бібліятэцы імя У.Г.Караленкі, Адэскай нацыянальнай навуковай бібліятэцы, Закарпацкаму абласному краязнаўчаму музею імя Т.Лягоцкага, Нацыянальнаму музею ў Львове імя А.Шапціцкага і Нацыянальнай навуковай бібліятэцы імя В.Стэфаніка.

У маі 2016 года ўкраінскім бібліятэкам у Кіеве былі перададзены першыя тамы факсімільнага выдання "Кніжная спадчына Францыска Скарыны", адзначылі ў пасольстве.

Міжнародны выдавецкі праект, ажыццёўлены Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Банкам БелВЭБ на працягу пяці гадоў, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Факсіміле складаецца з 21 тома, змяшчае электронныя копіі кніг вядомага гуманіста Францыска Скарыны, надрукаваных ім у Празе і Вільні. Шматтомнае выданне прадстаўляе каштоўны пласт беларускай гісторыі і прэзентуе Беларусь як краіну з багатай самабытнай культурай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі