Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 сакавіка 2023, 12:36

За права на выданне сваёй кнігі тысячным тыражом пазмагаюцца 20 фіналістаў стартапа LitUP

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вызначыліся 20 фіналістаў рэспубліканскага літаратурнага стартапа LitUP. Хто з іх стане пераможцам конкурсу, будзе вядома 25 сакавіка ў час правядзення Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.

"У бягучым годзе ў конкурсе ўдзельнічалі амаль 200 аўтараў. З іх у фінал трапілі толькі 20 чалавек", - адзначылі ў ведамстве.

Прэзентацыя іх стартап-праектаў і фінал конкурсу адбудуцца на галоўнай сцэне XXX Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу 25 сакавіка.

Аўтары-пераможцы атрымаюць прыярытэтнае права на выданне сваёй кнігі ў выдавецтвах Рэспублікі Беларусь тыражом да 1000 экзэмпляраў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі