Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 снежня 2021, 09:05

З найбольш значнымі навукова-тэхнічнымі дасягненнямі Кітая знаёміць выстаўка ў Мінску

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інстытут Канфуцыя па навуцы і тэхніцы БНТУ праводзіць у Мінскім гарадскім палацы дзяцей і моладзі інтэрактыўную выстаўку "Чатыры галоўныя вынаходствы Кітая", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Арганізуем выстаўку для папулярызацыі кітайскай мовы і культуры, знаёмства мінчан з найбольш значнымі навукова-тэхнічнымі дасягненнямі старажытнага і сучаснага Кітая. У зале можна паглядзець фатаграфіі, відэа і 3D-выявы, убачыць розныя мініяцюры. Сярод іх кітайскія маскарадныя маскі, распісаныя ў народных матывах вазы і талеркі, розныя віды компасаў, порах. Ёсць і прадметы, якія задзейнічалі ў кнігадрукаванні. Таксама прадстаўлены маленькія копіі кітайскіх спадарожнікаў, скорасных паяздоў і самалётаў, іншых тэхнічных дасягненняў", - расказала спецыяліст першай катэгорыі ІКНТ Настасся Малухіна.

Акрамя гэтага, на пляцоўцы штодзень праводзяць бясплатныя майстар-класы для ўсіх жадаючых па размаўлёванні масак Пекінскай оперы і кітайскіх драконаў, традыцыйным мастацтве каліграфіі і выразанні фігур з паперы.

Выстава ў Палацы праводзіцца пры падтрымцы БНТУ, Паўночна-Усходняга ўніверсітэта кітайскага горада Шэньян, Цэнтра моўнай адукацыі і супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі КНР і пасольства КНР у Беларусі.

Азнаёміцца з інфармацыйнымі матэрыяламі і мініяцюрамі вынаходстваў можна да 17 снежня. Уваход бясплатны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі