Сцяг Нядзеля, 11 кастрычніка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 верасня 2026, 10:04

"З любоўю ў сэрцы". Выставу работ беларускіх майстрых прадставілі ў НММ

Фота Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі
Фота Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі
25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Часовая экспазіцыя "З любоўю ў сэрцы", прысвечаная Году беларускай жанчыны, адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА расказалі ва ўстанове культуры.

На выставе прадстаўлена больш за 80 работ беларускіх мастачак і майстрых. Экспануемыя творы ўяўляюць сабой разнастайныя віды выяўленчага і прыкладнога мастацтва: ад жывапісных палотнаў, скульптур і графічных лістоў да ажурных выцінанак і саматканых ручнікоў.

"Гледачу прадстаўлена галерэя партрэтаў жанчын самых розных лёсаў і прафесій. Таксама раскрываецца тэма сям'і і пераемнасці пакаленняў. Важнай часткай экспазіцыі з'яўляюцца творы беларускага народнага мастацтва, у якіх адчуваецца сувязь мінулага і сучаснага - тая спрадвечная чысціня пераемнасці, што стагоддзямі перадавалася ад маці да дачкі", - растлумачылі ў музеі.

Выстава прадоўжыцца да 15 лістапада.-0-
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі