10 ліпеня, Віцебск /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. Мары здзейсніліся, і ўсё, як у сне, - такімі ўражаннямі на прэс-канферэнцыі падзяліліся аб перамозе на VI Міжнародным танцавальным праекце Dream Dance Fest кіраўнікі ўзорнага ансамбля танца "Карусель" Лізавета і Таццяна Вянско, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Харэографы мінскага калектыву перш за ўсё адзначылі, што конкурс, у якім іх хлопцы і дзяўчаты перамаглі, вельмі добры, душэўны, а ў Віцебску пануе цёплая атмасфера. "Мы перажылі шмат эмоцый і нам дагэтуль не верыцца. Нашы дзеці прыязджалі ўжо на фестываль тры гады таму, і для іх праводзілі экскурсію па Летнім амфітэатры. Пасля ў іх з'явілася мара - станцаваць на гэтай сцэне. На наступны год мы выступалі на падтанцоўцы. А ўчора змаглі станцаваць свой нумар паўнацэнна, не ў якасці абрамлення да іншых артыстаў. І ўсё гэта - як у сне", - падзяліліся кіраўнікі ансамбля.
Галоўнай асаблівасцю калектыву з'яўляецца тое, што ўвесь яго склад - гэта выключна вучні 4 "А" класа мінскай школы нумар 162. Хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі паспяхова займаюцца харэаграфіяй, але і ў вучобе паказваюць высокія рэзультаты. Канікулаў у дзяцей практычна не бывае, але для кожнага з юных танцораў адсутнасць вольнага часу не з'яўляецца праблемай. "Менш часу на глупствы застаецца", - не без гумару гавораць хлопцы і дзяўчаты.
Кіраўнікі ансамбля падзяліліся сакрэтам поспеху. "Проста мы працуем з любоўю, з аддачай, з душой, і ў гэтым уся справа. Не думаю, што ў нашых дзяцей знікае цікавасць, нам няма калі сумаваць, вельмі творчае насычанае жыццё - шмат паездак, конкурсаў, фестываляў цудоўных. У нас дзеткі прывыклі да сцэны, яны ўмеюць збірацца. Што датычыцца пастановак, гэта вялікая-вялікая работа, мы запрашаем рэпетытараў для адпрацоўкі нейкіх элементаў. Гэта работа не толькі наша, але і бацькоў нашых дзяцей, і перамога гэта - агульная. На самай справе "Карусель" - гэта сям'я", - прызналася Лізавета Вянско.
Некаторыя хлопчыкі і дзяўчаты з харэаграфічнага ансамбля расказалі, што пасля перамогі ў конкурсе яны мараць зноў вярнуцца на танцавальны праект і паўтарыць свой поспех.-0-