Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
08 лютага 2017, 09:00

XXIV Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XXIV Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш адкрылася сёння, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

Прадстаўнікі 31 краіны прымуць удзел у XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, што пройдзе з 8 па 12 лютага. У ліку краін - удзельніц выстаўкі - Беларусь, Азербайджан, Вялікабрытанія, Венесуэла, Германія, Ізраіль, Іран, Італія, Казахстан, Кітай, Рэспубліка Карэя, Куба, Малдова, Пакістан, Палесціна, Польшча, Расія, Сірыя, Сербія, Славакія, ЗША, Таджыкістан, Туркменістан, Турцыя, Украіна, Фінляндыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя, Эквадор. Грэцыя будзе ўдзельнічаць у выстаўцы ўпершыню.

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашуЛукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу
"Літаратура адыгрывае выключную ролю ў вырашэнні агульнанацыянальных задач, захаванні духоўнай спадчыны, актывізацыі дыялогу культур", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

Ганаровым госцем выстаўкі стане Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. Праграма мерапрыемстваў будзе ўключаць тры асноўныя тэмы: выдавецкі бізнес, вывучэнне англійскай мовы і адукацыйныя магчымасці Вялікабрытаніі. Можна будзе больш даведацца аб сучаснай брытанскай літаратуры, ліцэнзаванні і аўтарскім праве, вывучэнні і выкладанні англійскай мовы, анлайн-рэсурсах British Council, падрыхтоўцы да экзамену IELTS, стыпендыі на навучанне ў Вялікабрытаніі, атрыманні вучэбнай візы, журналістыцы, перакладзе.

На стэндзе Вялікабрытаніі плануюцца прэзентацыі: школ англійскай мовы, брытанскіх універсітэтаў, магчымасцей для бізнес-адукацыі ў Мінску, перакладаў брытанскай літаратуры на беларускую мову, а таксама беларускай літаратуры - на англійскую. Акрамя таго, на выстаўцы адбудзецца прэзентацыя бібліятэкі Францыска Скарыны ў Лондане, прадстаўнік бібліятэкі раскажа аб яе рабоце.

У розныя гады на кніжнай выстаўцы ў Мінску былі ганаровымі гасцямі Расія, Украіна, Казахстан, Кітай, Арменія і інш.

У час выстаўкі пройдзе каля 300 мерапрыемстваў. Знойдуць сваё адлюстраванне такія тэмы, як 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, 135-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, юбілейныя даты Пімена Панчанкі, Янкі Брыля і іншых пісьменнікаў.

Сярод мерапрыемстваў - урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі". Традыцыйна пройдзе міжнародны сімпозіум літаратараў "Пісьменнік і час". У бягучым годзе гэта трэці па ліку сімпозіум, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання (пройдзе 8-9 лютага). Акрамя таго, упершыню адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу маладых літаратараў "Першацвет".

XXIV Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе ў адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14. Арганізатары выстаўкі - Міністэрства інфармацыі Беларусі, суарганізатары - Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, ААТ "Белкніга", ВК ТАА "Макбел". Уваход на выстаўку свабодны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі