Фота з архіва
5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур стартуе ў Верхнім горадзе ў Мінску 6 верасня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказала начальнік аддзела па рабоце з нацыянальна-культурнымі грамадскімі аб'яднаннямі і грамадскімі аб'яднаннямі беларусаў замежжа Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Аліна Самохіна.
"Заўтра ў Верхнім горадзе з 12.00 да 17.00 пройдзе канцэртная праграма, дзе прадставяць 62 танцавальныя і музычныя нумары. Таксама будзе працаваць выстава беларускіх майстроў і нацыянальна-культурных грамадскіх аб'яднанняў Мінска. У экспазіцыі пакажуць культуру аргенцінцаў, армян, афганцаў, татараў, башкіраў, грэкаў, грузін, яўрэяў, індыйцаў, казахаў, кітайцаў, карэйцаў, малдаван, палесцінцаў, палякаў, цыган, рускіх, туркменаў, украінцаў і эстонцаў", - сказала Аліна Самохіна.
Паводле яе слоў, госці свята змогуць пазнаёміцца з нацыянальнай культурай дыяспар, якія жывуць у Беларусі: прадэгуставаць стравы розных краін, паўдзельнічаць у майстар-класах, прымерыць нацыянальныя касцюмы, напісаць сваё імя на розных мовах і пазнаёміцца з нацыянальнай літаратурай.
Аліна Самохіна дадала, што адборачныя туры фестывалю пройдуць па абласцях і ў сталіцы, а заключныя мерапрыемствы традыцыйна адбудуцца ў Гродне. Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, які праводзіцца з 1996 года, ужо стаў сімвалам дружбы, адзінства і павагі да культурнай разнастайнасці.-0-