Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: ID-картка беларуса
Учора 15:31 Стужка навiн
Усе навіны

Вызначаны фіналісты Нацыянальнай музычнай прэміі "Ліра-2017"

Культура 27.01.2017 | 11:57

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вызначаны фіналісты Нацыянальнай музычнай прэміі "Ліра-2017", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе тэлеканала АНТ.

Па выніках пасяджэння журы V Рэспубліканскага конкурсу "Нацыянальная музычная прэмія ў галіне папулярнай музыкі "Ліра" вызначаны фіналісты ў 12 намінацыях.

На тытул "Лепшы выканаўца" (жаночы вакал) прэтэндуюць Іна Афанасьева, Алёна Ланская, Ганна Шаркунова. "Лепшы выканаўца" (мужчынскі вакал) будзе выбраны з чатырох прэтэндэнтаў: Дзмітрый Каралёў, Макс Лорэнс, Саша Нэма, Аляксей Хлястоў.

За права называцца "Лепшым калектывам выканаўцаў" спаборнічаюць групы "Без Білета", "Радыёхваля", "J:морс", NAVIBAND.

У намінацыі "Лепшая песня на беларускай мове" прэтэндэнты: "Той дзень" у выкананні Кірыла Ермакова (словы Р. Каладко, музыка і аранжыроўка Л. Шырын, К. Ермакоў); "Блізка" ў выкананні групы "J:морс" (словы і музыка У.Пугач, аранжыроўка гр. "J:морс"); "Гісторыя майго жыцця" ў выкананні групы NAVIBAND (словы і музыка А.Лук'яненкі, аранжыроўка гр. NAVIBAND). Песні "Блізка" і "Гісторыя майго жыцця" змагаюцца таксама за перамогу ў намінацыі "Лепшая песня года", трэці прэтэндэнт на гэту намінацыю - "Нам вельмі" ў выкананні Тэа і Вольгі Рыжыкавай (словы В. Рыжыкавай, музыка і аранжыроўка Ю. Вашчук (Тэа).

Музычную прэмію атрымае таксама "Лепшы кліп года". Прэтэндэнты: кліп Іскуі Абалян на кампазіцыю "Геаметрыя" (рэжысёр Ю.Даброў), кліп групы "Без Білета" на кампазіцыю "Адрас Планета Зямля" (рэжысёр М. Бычанок), кліп Дзяді Вані на кампазіцыю "Яна" (рэжысёр В.Антонаў), кліп Тэа і Вольгі Рыжыкавай на кампазіцыю "Нам вельмі" (рэжысёры: А.Мураўскі і В.Сідарэнка), кліп групы "J:морс" на кампазіцыю "Блізка" (рэжысёры: А. Грынько, М. Сірый).

Стануць вядомы таксама "Лепшы аўтар музыкі", і такім могуць стаць Алена Атрашкэвіч, Юрый Вашчук, Дзмітрый Карпінчык, Леанід Шырын. Даведаюцца аматары музыкі таксама, хто "Лепшы аўтар слоў". Сёння прэтэндэнты на гэты тытул - Алег Жукаў, Раман Каладко і Вольга Рыжыкава.

Яшчэ адна персанальная намінацыя музычнай прэміі - "Лепшы аранжыроўшчык". Уладальнікамі ўзнагароды могуць стаць Кірыл Ермакоў, Аляксандр Яфімік, Святаслаў Пазняк.

Прэмія "Ліра" вызначыць таксама "Адкрыццё года". У ліку намінантаў Сафія Астапюк, група "Радыёхваля" і Ян Яраш.

За тытул "Стыль года" канкурыруюць Іскуі Абалян і дзве групы "PROвакацыя" і Nuteki.

Не застануцца без узнагароды музычнай прэміі і артысты, якія працуюць за межамі краіны. Сярод намінантаў на тытул "Нашы за мяжой" - Б'янка, Дзмітрый Калдун і група IOWA.

Ёсць таксама намінацыі, пераможцаў у якіх вызначае аргкамітэт конкурсу: "Мецэнат года", "За ўклад у развіццё эстраднага музычнага мастацтва ў Рэспубліцы Беларусь".

Пераможцаў Нацыянальнай музычнай прэміі ў галіне папулярнай музыкі "Ліра" назавуць 9 лютага. Фінал конкурсу пройдзе ў Палацы Рэспублікі.

Урачыстую цырымонію ўручэння ўзнагарод прэміі "Ліра" гледачы змогуць убачыць 12 лютага на тэлеканале АНТ.

У складзе журы V Рэспубліканскага конкурсу "Нацыянальная музычная прэмія ў галіне папулярнай музыкі "Ліра" - вядомыя беларускія музыканты, кампазітары, прадстаўнікі тэлеканала. Старшыня журы - мастацкі кіраўнік заслужанага калектыву Беларусі ансамбля "Сябры" народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка.

Арганізатары конкурсу - Міністэрства культуры Беларусі і "Агульнанацыянальнае тэлебачанне".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

ID-картка беларуса ID-картка - дакумент, які засведчвае асобу, для карыстання ўнутры краіны. Лічбавы аналаг пашпарта плануецца пачаць выдаваць у 2019 годзе.