Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 лютага 2019, 09:51

Вызначаны 10 фіналістаў нацадбору конкурсу песні "Еўрабачанне-2019"

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Белтэлерадыёкампаніі завяршылася адкрытае праслухоўванне ўдзельнікаў нацыянальнага адборачнага тура конкурсу песні "Еўрабачанне-2019". З канкурсантаў, якія прадставілі свае кампазіцыі на суд прафесійнага журы, эксперты выбралі 10 фіналістаў. Іх імёны агучылі ў эфіры праграмы "Панарама" на "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

На фінішную прамую папулярнага праекта выйшлі:

1. Michael Soul, "Humanize",

2. Ева Коган, "Run",

3. ЗЕНА, "LIKE IT",

4. Алёна Гарбачова, "Can we dream",

5. КейСі, "No Love Lost",

6. Эмануэль Імагбе, "Champion",

7. Sebastian Roos, "Never Getting Close",

8. Група NAPOLI, "Let it go",

9. Група "Аўра", "Чаравала",

10. Група "PROвакацыя", "Running Away From The Sun".

Па традыцыі Белтэлерадыёкампанія ажыццяўляла анлайн-трансляцыю з праслухоўвання на афіцыйным сайце tvr.by. З выступленнямі канкурсантаў можна азнаёміцца на сайце медыяхолдынга ў раздзеле "Спецпраекты".

Жараб'ёўка фіналістаў нацыянальнага адбору адбудзецца ў Белтэлерадыёкампаніі 5 лютага.

Фінал пройдзе не пазней за 8 сакавіка ў прамым тэлевізійным эфіры ў фармаце шоу. Удзельнік, які набраў найбольшую колькасць балаў па выніках галасавання прафесійнага журы, аб'яўляецца пераможцам нацыянальнага адборачнага тура і становіцца афіцыйным прадстаўніком Беларусі для ўдзелу ў міжнародным конкурсе.

Конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе ў маі ў Тэль-Авіве (Ізраіль). Паўфіналы адбудуцца 14 і 16 мая, фінал - 18 мая. Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу "Еўрабачання-2019" традыцыйна будуць весці тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі - "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы "Беларусь 24".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі