
На фота: SunStroke Project (Малдова)
Навіны сюжэта
"Еўрабачанне-2017"
10 мая, Кіеў /Кар. БЕЛТА/. Першая дзясятка фіналістаў міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" названа ў Кіеве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Першы паўфінал песеннага шоу прайшоў 9 мая ў Міжнародным выставачным цэнтры. Пуцёўку ў фінал ад гледачоў атрымалі Малдова, Азербайджан, Грэцыя, Швецыя, Партугалія, Польшча, Арменія, Аўстралія, Кіпр, Бельгія.
Другі паўфінал "Еўрабачання", у якім выступіць Беларусь, адбудзецца 11 мая, фінал - 13 мая.
Тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24" вялі прамую трансляцыю паўфінальнага шоу.-0-