Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 мая 2022, 15:07

Выступленне шатландскай пяхоты і ўрок рэстаўрацыі. Як Мірскі замак адзначыць Дзень музеяў

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны дзень музеяў ва ўстанове "Музей "Замкавы комплекс "Мір" пройдзе пад дэвізам "Мір, май, музей і музыка". Аб гэтым паведаміў дырэктар комплексу Аляксандр Лойка на прэс-канферэнцыі "Сіла музеяў краіны: фарміраванне інфармаванай і зацікаўленай грамадзянскай супольнасці", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Музей 21 мая будзе працаваць з 10.00 да 19.00. Мы вырашылі выбраць дзённы фармат. Тым не менш для аматараў начных прыгод у нас засталіся гасцінічныя нумары, калі ласка - заказвайце, прыязджайце. Мінулагодні дзень музеяў у нас быў прысвечаны маладому пакаленню, сярэдневяковым гульням. Гэты гульнявы пакой мы пакінулі і цяпер. Каб расказаць, як пройдзе дзень музеяў у гэтым годзе, хочацца працытаваць класіка: "Архітэктура - гэта застылая музыка". У гэтым напрамку мы вырашылі працаваць - "Мір, май, музей і музыка", - расказаў Аляксандр Лойка.

Замкавы комплекс "Мір" - сузаснавальнік конкурсу "Музычны свет". Наведвальнікі музея змогуць пазнаёміцца з творчасцю юных лаўрэатаў у намінацыях "Фартэпіяна", "Акадэмічны вакал", "Акадэмічны хор", "Скрыпка", "Флейта", "Домбра", "Баян", "Акардэон" і "Юны кампазітар".

"Акрамя таго, мы прыадкрыем скарбніцу нашага музея і пакажам наведвальнікам старадаўнія музычныя інструменты, адрэстаўрыраваныя нашымі майстрамі. У час невялікага майстар-класа рэстаўратары раскажуць, як яны працавалі над інструментамі, сярод якіх фісгармонія, клавесін і лютня. У ліку святочных мерапрыемстваў таксама выступленне шатландскай пяхоты, гэта гістарычны клуб. Розныя музычныя мерапрыемствы пройдуць у нас сумесна з Беларускім музычным тэатрам, Вялікім тэатрам, ТЮГам. Мы робім усё для таго, каб нашым гасцям было цікава. Хачу падзякаваць наведвальнікам, якія сваім білетам галасуюць за далейшае развіццё нашага музея", - рэзюмаваў Аляксандр Лойка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі