ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 26 лістапада 2022
Мінск -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
07 ліпеня 2018, 09:51

Выступленне духавых аркестраў і каля 500 барабаншчыц адбудзецца напярэдадні адкрыцця "Славянскага базару"

Фота з архіва
Фота з архіва

7 ліпеня, Віцебск /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. Абласны конкурс духавой музыкі "Віват, аркестр - 2018!" дапоўніць праграму 27-га "Славянскага базару ў Віцебску", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны дырыжор Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Антаніна Слінькова.

У дзень адкрыцця фестывалю, 12 ліпеня, на плошчы Свабоды госці і жыхары горада пачуюць знаёмыя, любімыя мелодыі ў выкананні 15 духавых аркестраў Віцебскага рэгіёна. У Міжнародным фестывалі-конкурсе барабаншчыц і мажарэтак прымуць удзел калектывы не толькі Віцебскай вобласці, але і Расіі. Усяго гэта амаль 500 чалавек.

"Удзельнікі эфектна пройдуць у святочным шэсці да плошчы Перамогі. Тут з 13.00 пачнуцца конкурсы калектываў. Яны прадставяць канцэртныя нумары на сцэне, пройдзе дэфіле ў квадраце. Упершыню і некаторыя аркестры пакажуць сваё дэфіле. Зводны калектыў музыкантаў больш як з 200 чалавек выканае кампазіцыю Васіля Раінчыка "Красуй, Беларусь", - расказала Антаніна Слінькова.

Канкурсантаў ніяк не абмяжоўвалі ў выбары песень - кожны аркестр павінен выканаць па дзве кампазіцыі. Журы давядзецца ацаніць удзельнікаў у розных намінацыях і ўзроставых катэгорыях і ўручыць Гран-пры конкурсу.

"Удзельнікі конкурсаў будуць дэманстраваць сваё майстэрства на адкрытай сцэне, і мы запрашаем усіх на наша свята бясплатна", - дадала Антаніна Слінькова.

Раней конкурс духавой музыкі "Віват, аркестр!" праводзілі ў Лепелі. Горад быў выбраны невыпадкова: у раёне дзейнічалі тры дзіцячыя духавыя аркестры і дарослы пры ваенным гарнізоне ў п. Заслонава. Апошнія гады творчае спаборніцтва праходзіць у час "Славянскага базару ў Віцебску".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі