Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 чэрвеня 2020, 09:46

Выставы і марафоны віншаванняў - Віцебск адзначыць Дзень горада ў анлайн-фармаце

26 чэрвеня, Віцебск /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. Віцебск 26-28 чэрвеня адзначыць сваё 1046-годдзе і 76-годдзе вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, паведамілі БЕЛТА ў гарвыканкаме.

Стартуе святкаванне сёння ўскладаннем вянкоў і кветак да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў Віцебскай вобласці на плошчы Перамогі. З экранаў на плошчы вядомыя жыхары і арганізацыі павіншуюць свой горад.

У Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва адкрыюць анлайн-выставу віцебскіх мастакоў "Партрэт горада". "У праекце 45 работ 20 мастакоў, якія адлюстроўваюць усе асаблівасці віцебскага мастацтва, разнастайнасць сучасных і класічных інтэрпрэтацый жанраў выяўленчага мастацтва. "Партрэт горада" - не проста віцебскія пейзажы, незалежна ад выбранага стылю і жанру гэта ў першую чаргу самі мастакі, гэта і ёсць твар горада, яго партрэт", - адзначылі ў цэнтры.

У цэнтральнай бібліятэцы імя М.Горкага адбудзецца прэзентацыя базы даных аб ураджэнцах і жыхарах Віцебска, удастоеных звання Героя Савецкага Саюза, Сацыялістычнай Працы, поўнага кавалера ордэна Славы.

У наступныя дні ў Instagram пройдзе анлайн-марафон віншаванняў віцябчан і сяброў горада. Музеі ў сацсетках правядуць свае мерапрыемствы, квесты, віртуальныя экскурсіі і віктарыны. У пойме ракі Віцьба аматары самай папулярнай гульні ў свеце пазмагаюцца за Кубак горада па пляжным футболе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі