Фота арганізатараў
14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мастацкую выставу "Сучасны жывапіс Узбекістана" прадставілі ў Палацы мастацтва. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказаў куратар і каардынатар выставы беларускі скульптар Максім Пятруль.
Маштабны праект праходзіць у рамках супрацоўніцтва саюзаў мастакоў Беларусі і Узбекістана і накіраваны на знаёмства беларускай публікі з багатым і самабытным мастацтвам сучасных узбекскіх майстроў. На выставе прадстаўлены 42 работы ад 22 узбекскіх мастакоў розных пакаленняў. Сярод аўтараў - выдатныя майстры, акадэмікі, народныя мастакі, а таксама таленавітыя прадстаўнікі новай хвалі з Ташкента, Самарканда, Бухары і Каршы.
Паводле слоў Максіма Петруля, выбраныя работы прадстаўляюць зрэз вельмі шматграннага сучаснага жывапісу Узбекістана і ў той жа час дэманструюць пераемнасць узбекскіх традыцый. "Узбекістан мае цікавы культурны бэкграўнд. Народнае мастацтва Узбекістана, у прыватнасці кераміка і тэкстыль, гэта ўнікальны феномен у прасторы чалавечай культуры. Маючы такую аснову дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, сучасныя мастакі Узбекістана чэрпаюць натхненне ў сваіх каранях і ствараюць творы на аснове кодаў сучаснай цывілізацыі", - растлумачыў Максім Пятруль.
"Ідэя праекта зарадзілася 2 гады таму, калі я прадстаўляў Беларусь на міжнародным біенале сучаснага мастацтва ў Ташкенце. Ідэю падтрымалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Рахматула Назараў і дырэктар Цэнтра народнай дыпламатыі ШАС у Ташкенце Кабулжон Сабіраў. З боку Саюза мастакоў Узбекістана праект курыравала Насіма Джураева", - дадаў ён.
Выстава экспануецца да 23 лютага і суправаджаецца відэафільмам ад Саюза мастакоў Узбекістана. На думку Максіма Петруля, такія праекты дапамагаюць развівацца дружбе паміж народамі, абменьвацца культурнымі традыцыямі і дэманстраваць адзін аднаму свае дасягненні.
Ён падкрэсліў, што беларускі бок плануе правесці выставу ў адказ і паказаць беларускае сучаснае мастацтва ва Узбекістане ў другой палове гэтага года.
"Паміж нашымі краінамі вельмі добрыя адносіны. Мы калісьці мелі агульнае савецкае мінулае, гаворым на рускай мове, у чымсьці мы блізкія і разумеем адзін аднаго. Таму, думаю, што ў гэтага праекта вялікая будучыня. Ёсць ідэя паказаць гэту выставу ў розных рэгіёнах Беларусі, а таксама прадставіць работы сучасных узбекскіх мастакоў на тэму Вялікай Айчыннай вайны і прымеркаваць да Дня Вялікай Перамогі", - рэзюмаваў куратар выставы.-0-