Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 лістапада 2025, 18:51

Выставу "Рэзідэнт рускай культуры" з музея-запаведніка Тургенева прадставілі ў Мінску

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выставу "Рэзідэнт рускай культуры" з фондаў Дзяржаўнага мемарыяльнага і прыроднага музея-запаведніка І.С.Тургенева "Спаскае-Лутавінава" прадставілі ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказала загадчык навукова-экспазіцыйнага сектара музея Алена Жасткова.

Планшэтная экспазіцыя расказвае аб ролі Івана Тургенева ва ўсталяванні культурных сувязей паміж Расіяй і еўрапейскімі краінамі.

Лёс "падзяліў" Тургенева паміж радзімай і Еўропай. Пісьменнік знаёміў еўрапейскіх чытачоў з Пушкіным і Гогалем, Талстым і Ганчаровым. Дзякуючы Тургеневу ў Расіі пачалі чытаць Мапасана, Флабера, Дзікенса, Тэкерэя. Пры жыцці Тургенева яго творы былі перакладзены на замежныя мовы: нямецкую, французскую, англійскую, японскую. На працягу многіх гадоў у Тургеневе бачылі "рускага еўрапейца", яго называлі "паслом ад рускай інтэлігенцыі" ў Еўропе. У кола знаёмых пісьменніка ўваходзілі многія еўрапейцы: дзяржаўныя асобы, прадстаўнікі сем'яў уладароў, грамадскія дзеячы, мастакі, літаратары, музыканты.

У 1879 годзе І.С.Тургенеў стаў першым пісьменнікам, які атрымаў ганаровае званне доктара грамадзянскага права ў Оксфардскім універсітэце (за ўклад у справу вызвалення сялян у Расіі).

Дасціпны назіральнік, тонкі мастак, Тургенеў не ставіў пытанні "ў лоб", а адлюстроўваў у сваёй творчасці рэальнае рускае жыццё, заахвочваў чытачоў да роздумаў і спрэчак. Творы пісьменніка перавыдаваліся на працягу ўсяго XX стагоддзя і з'яўляюцца актуальнымі і сёння. Выстава "Рэзідэнт рускай культуры" дасць магчымасць прадэманстраваць значнасць гэтага літаратурнага генія ў міжнародным культурным узаемадзеянні.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі