Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 красавіка 2022, 15:44

Выставу да свята Вялікадня прадставіць Магілёўскі музей Масленікава

21 красавіка, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Выставачны праект "Велікоднай радасці ззянне", прысвечаны светламу святу Вялікадня, адкрыецца 21 красавіка ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленікава. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

"Аснову выставы складуць копіі фрэскавага жывапісу XII-XIV стагоддзяў пскоўскай і полацкай школ, - адзначылі ў музеі. - Захаваўшы сваю выключнасць у трактоўцы евангельскіх сюжэтаў, яны з'яўляюцца дзіўнай ілюстрацыяй духоўнага жыцця старажытнай Русі. Акрамя таго, у экспазіцыю ўвойдуць самабытныя ўзоры беларускага іканапісу".

Задума праекта заключаецца ў тым, каб акунуць гледача ў атмасферу духоўнай культуры эпохі, зразумець светаадчуванне чалавека таго часу і азнаёміцца з гісторыяй рэдкіх артэфактаў.

Напярэдадні вялікага праваслаўнага свята таксама прадаўжае работу "Велікодная майстэрня" для самых маленькіх наведвальнікаў установы. На занятках дзецям расказваюць аб гісторыі, традыцыях, сімвалах і абрадах Вялікадня, знаёмяць з абрадавымі стравамі і сучаснымі спосабамі дэкарыравання велікодных яек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі