Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
01 сакавіка 2023, 09:34

Выставу беларускіх мастакоў, прысвечаную Балгарыі, прадставілі ў Доме дружбы

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава беларускіх мастакоў, прысвечаная 145-годдзю вызвалення Балгарыі, 28 лютага адкрылася ў Доме дружбы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Балгарыі ў Беларусі Георгі Васілеў, прадстаўленая экспазіцыя адлюстроўвае дружбу народаў дзвюх дзяржаў, спыніць якую не могуць ніякія палітычныя пытанні.

Адна з аўтараў карцін Галіна Цыдзік расказала, што для яе Балгарыя асацыіруецца з сонцам, морам і ўсмешкамі мясцовых жыхароў. Яе работа на выставе паказвае хараство і веліч Храма-помніка Святога Аляксандра Неўскага ў Сафіі.

Загадчык кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў прафесар Яўген Шунейка, творы якога таксама прадстаўлены на выставе, расказаў, што экспазіцыя стварылася на адным дыханні. Тут работы сталых мастакоў і зусім маладых. Аднак усе творы адлюстроўваюць Балгарыю - яе гісторыю і дзень сучасны.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі пасольства Балгарыі ў Беларусі, актывісты Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі, творчая інтэлігенцыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі