Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 лютага 2022, 10:37

Выставу аб невядомых экспанатах пакажа Брэсцкі абласны краязнаўчы музей

4 лютага, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі абласны краязнаўчы музей падрыхтаваў выставу аб невядомых экспанатах па выніках відэапраекта "З цемры на святло", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА вядучы навуковы супрацоўнік музея Віталь Іваноў.

Праект расказваў аб прадметах, якія па нейкіх прычынах нельга было паглядзець у экспазіцыі. Першы ролік убачыў свет у маі 2020 года. Усяго знялі відэа аб 24 невядомых экспанатах. Гледачы маглі ўбачыць рэчы з калекцый зброі і рыштунку, дакументаў, тканін і адзення, прыкладной графікі і іканапісу, жывапісу і скульптуры, прадметаў побыту, нумізматыкі і фалерыстыкі. У наведвальнікаў будзе магчымасць убачыць ўжывую ўсе 24 прадметы. Выстава "З цемры на святло" прадоўжыцца з 4 па 13 лютага.

"Адкрыццё будзе незвычайным. Хочам прэзентаваць фільм пра тое, як ствараўся гэты праект. Пакажам усё, што засталося за кадрам, - як выбіралі пакой для здымак і асвятленне, на якіх і чаму спыніліся прадметах. Упершыню на экране будуць паказаны фондавыя памяшканні, куды нельга ўваходзіць чужым. 20-хвілінны фільм потым "зальём" у інтэрнэт", - расказаў Віталь Іваноў.

Фармат відэапраекта выклікаў цікавасць у публікі. Яго старт прыпаў практычна на самы пачатак пандэміі, калі колькасць наведвальнікаў у музеі прыкметна зменшылася. "Праект часткова стаў альтэрнатывай рэальнага наведвання. Па водгуках зразумелі, што часам людзей больш цікавіць тое, што застаецца за кадрам. Наступным стане анлайн-праект "Музей без дубляў". Здымем кароткія ролікі пра работу музея: пра работу рэстаўратараў, навуковых супрацоўнікаў і іншыя моманты", - адзначыў субяседнік. Чакаць прэм'еру варта вясной.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі