ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 13 красавіка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
24 лютага 2021, 15:32

Выстава "Зямны вандроўнік" да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Паўла Місько адкрылася ў НББ

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава "Зямны вандроўнік" да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага празаіка, паэта, драматурга, публіцыста, перакладчыка Паўла Місько адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Павел Місько - сапраўдны мастак слова, таленавіты майстар, творчасць якога прадстаўлена рознымі літаратурнымі жанрамі: казкамі, апавяданнямі, аповесцямі, нарысамі, вершамі. У іх гучыць заклік да справядлівасці, чалавечнасці, узаемадапамогі. Творчасці пісьменніка ўласціва ўвага да бытавой стыхіі народнага жыцця, шчырае стаўленне да чалавека працы, шматкаляровага народнага слова. Яго творы ўражваюць багатым жыццёвым зместам і культурай пісьма.

Наведвальнікам прадставілі кнігі апавяданняў і аповесцяў "Калянае лісце", "Прыгавораны да жыцця", раманы "Градабой", "Хлопцы, чые вы будзеце...", раман у вершах "Пакуль зямлю мілуе сонца...", зборнік вершаў "Ружовыя ліўні". Таксама ў выданнях Паўла Місько можна знайсці гумарэскі, фельетоны, літаратурныя пародыі.

Але асноўным прызваннем Паўла Місько стала дзіцячая літаратура. Дзіцячыя казкі, прыгодніцкія і фантастычныя творы пісьменніка сталі сапраўднай класікай. "Пра знаёмства робатаў з зямлянамі расказвае аўтар у аповесці "Эрпіды на планеце Зямля", цікава, з гумарам апісвае прыгоды двух шчанят у аповесці "Прыгоды Бульбобаў". Творы пісьменніка народжаны сапраўднай любоўю да дзяцей, неабыякавасцю да іх праблем і клопатам, верай у непераможную сілу дабрыні, сяброўства, узаемадапамогі. Зацікавяць юных чытачоў прыгодніцкая аповесць "Грот афаліны", гумарыстычная аповесць "Навасёлы, або Праўдзівая, часам вясёлая, часам страшнаватая кніга пра незвычайны месяц у жыцця Жэні Мурашкі", арыгінальная казка "Прыйдзі дзень-залацень!", - адзначылі ў НББ.

Асобна прадстаўлена перакладчыцкая дзейнасць пісьменніка. Дапаўняе экспазіцыю літаратура пра жыццёвы і творчы шлях Паўла Місько.

Азнаёміцца з выставай можна да 30 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі