Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
01 кастрычніка 2021, 15:08

Выстава "Веліч музыкі" да 90-годдзя Соф'і Губайдулінай адкрылася ў НББ

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У НББ адкрылася выстава "Веліч музыкі", прысвечаная 90-годдзю Соф'і Губайдулінай, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

"Соф'я Губайдуліна - аўтар дзясяткаў значных сімфанічных, вакальна-харавых, камерных твораў, а таксама аўтар музыкі да такіх кіно і мультфільмаў, як, напрыклад, "Вертыкаль", "Чучала", "Маўглі", - расказалі ва ўстанове культуры.

На выставе прадстаўлены кнігі і артыкулы аб творчасці юбіляра. Акрамя гэтага, экспануюцца ноты канцэрта Offertorium для скрыпкі з аркестрам, п'есы для камернага ансамбля, твор для аргана "Светлае і цёмнае", вакальны цыкл "Фацэлія", цыкл дзіцячых п'ес "Музычныя цацкі", а таксама п'есы для фартэпіяна, флейты, аргана і аўдыядакументы.

"Асноўная сфера творчых інтарэсаў аўтара - камерная музыка розных жанраў, сярод якой ёсць творы для мноства музычных інструментаў: клавесіна, ударных, аргана. Яна пісала ансамблі для духавых інструментаў, а таксама п'есы для арфы і кантрабаса, флейты і альта. Кампазітар зрабіла наватарскія адкрыцці ў гучанні баяна, які ператварыўся ў ХХ стагоддзі з народнага інструмента ў акадэмічны", - падкрэслілі ў НББ.

Паводле слоў арганізатараў, творчасць кампазітара выключна самабытная. "Гэта вялізны пласт сінтэзу ўсходняй і еўрапейскай культур як у галіне філасофскага светапогляду, суадносін логікі і інтуіцыі, так і ў плане пошуку тэмбравых і гукавышынных спалучэнняў. Невыпадковая цікавасць Соф'і Губайдуліной да інструментаў розных эпох і народаў, багатую калекцыю якіх яна мае", - сказалі на заканчэнне ў НББ.

Выстаўка будзе праходзіць у зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў па 16 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі