ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 верасня 2021, 14:15

Выстава "Увасабленне" азнаёміць з казачнымі лялькамі Ірыны Пракоф'евай

Фота artmuseum.by
Фота artmuseum.by

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аўтарскія лялькі Ірыны Пракоф'евай на выставе "Увасабленне" прэзентуюць 15 верасня ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь - музеі "Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай палавіны XIX стагоддзя", паведамілі БЕЛТА ў НММ.

"Гледзячы на лялькі Ірыны Пракоф'евай, мы ўспамінаем казачныя гісторыі, якія нам чыталі ў дзяцінстве, - адзначаюць арганізатары. - Сярод персанажаў госці экспазіцыі змогуць убачыць многіх герояў казак, міфічных істот, фей і чараўніц, а таксама людзей творчых прафесій. Прадстаўленыя аксесуары, уборы, абутак, прычоскі - усё гэта вынік фантазіі лялечніцы, віртуозна выкананы ва ўласнай тэхніцы".

З 2012 года майстар зацікавілася вырабам тэкстыльнай лялькі, але ў хуткім часе перайшла ў іншую тэхніку - лепку з палімернай гліны. Паводле слоў мастачкі, такая тэхніка прапануе большую прастору для фантазіі, бо працэс стварэння лялькі дае магчымасць праявіць сябе ў якасці скульптара, цырульніка, дызайнера і візажыста. "Персанажаў Ірыны Пракоф'евай можна параўнаць з музычнымі творамі, дзе ўсе ноткі, сабраныя разам, даюць цудоўнае лірычнае гучанне", - дадалі ў музеі.

Ірына Пракоф'ева скончыла Віцебскі дзяржаўны музычны каледж імя І.І.Салярцінскага і музычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Працуе настаўнікам фартэпіяна і канцэртмайстрам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі