ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Ясна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 верасня 2023, 19:23

Выстава "У адзінай сям'і" адкрылася ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі

13 верасня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Падзеям верасня 1939 года, уз'яднанню беларускага народа, а таксама аднаўленню гродзенскай зямлі пасля Вялікай Айчыннай вайны і наступным гадам стваральнай працы прысвечана выстава "У адзінай сям'і", якая адкрылася сёння ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першы раздзел выставы расказвае пра гады польскага засілля, пра палітыку паланізацыі, што праводзілася на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Нягледзячы на тое, што Канстытуцыя польскай дзяржавы гарантавала правы "нацыянальных меншасцей", на самай справе этнічныя беларусы зведвалі жорсткую дыскрымінацыю, не мелі права займаць дзяржаўныя пасады, быць афіцэрамі ў арміі і паліцыі.

Цікавы раздзел выставы - час уз'яднання. Тут - фота Беластока, дзе 28-30 верасня 1939 года адбыўся Народны сход, экспанаты, якія расказваюць пра новы адміністрацыйны падзел Заходняй Беларусі, дзе былі створаны 5 абласцей і 101 раён. Прыўзняты настрой, што панаваў сярод чырвонаармейцаў, добра адлюстроўваюць выстаўленыя ў музеі баявыя лісткі тых дзён, якія выпускалі самі байцы. Тут жа - адзін з самых яркіх экспанатаў выставы - створаны ў Гродне ў 1949 годзе паэтам-франтавіком Яфімам Тарасам і мастаком Леанідам Замахам плакат. Ён развівае тэму плаката 1940 года, на якім адлюстраваны баец Чырвонай Арміі і мясцовы селянін, якія радасна абдымаюцца. Героі плаката 1949 года - тыя ж людзі, якія гэтак жа па-сяброўску сустрэліся праз дзесяцігоддзе, пасля вайны, успамінаюць падзеі 1939-га.

Большая частка выставы прысвечана пасляваеннаму адраджэнню Гродна, які пасля фашысцкай акупацыі ўяўляў сабой сумнае відовішча. Адступаючы, гітлераўцы ўзарвалі і спалілі амаль усе прадпрыемствы, Стары мост у цэнтры горада, паштамт, вакзал, шэраг школ і бальніц. Паводле ацэнкі Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі, горад быў разбураны на 43 працэнты, загінулі 33 тысячы жыхароў.

Адбудоўванне пачалося ўжо восенню 1944-га. Гродзенцы, якія масава выходзілі на расчыстку вуліц, атрымлівалі спецыяльныя кніжкі, дзе адзначаліся выхады на работы (такая кніжка прадстаўлена на выставе).

Асобны расказ - аб узвядзенні ў Гродне гігантаў хімічнай індустрыі - хімкамбіната, вядомага сёння як ААТ "Гродна Азот", азотна-тукавага завода (сёння філіял "Завод Хімвалакно" ААТ "Гродна Азот") і шэрага іншых прадпрыемстваў, якія складаюць сёння эканоміку Гродзенскага рэгіёна.

"Выстава, размешчаная ў Авальнай зале Новага замка, прадоўжыцца да кастрычніка, - паведаміў дырэктар музея Юрый Кітурка. - Акрамя таго, у абласной філармоніі будзе прадстаўлена перасовачная выстава, прысвечаная жыццю і дзейнасці Сяргея Прытыцкага". -0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі