Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 верасня 2021, 09:22

Выстава традыцыйных лялек адкрылася ў Бабруйску

28 верасня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Выстава "Традыцыйная лялька - бязмежная народная мудрасць" пачала працаваць у Бабруйску. Аб гэтым БЕЛТА расказалі ў Цэнтры адпачынку і творчасці Бабруйска.

"Аўтар выставы - кіраўнік студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Майстрыха.by", член саюза майстроў народнай творчасці Беларусі Гульнара Качан. Гэта экспазіцыя - вынік работы аўтара па аднаўленні традыцыйнай культуры, народных абрадаў, лялек-абярэгаў і традыцыйнай вышыўкі за некалькі гадоў. Галоўная мэта экспазіцыі - паказаць, як нашы продкі разумелі свет і сябе ў ім, як узаемадзейнічалі з прыродай і якая глыбіня ведаў занатавана ў народных святах і абрадах, традыцыйных ляльках і вышыўцы", - адзначылі ва ўстанове культуры.

У будучым выстава Гульнары Качан як культурны праект патрыятычнай тэматыкі будзе прымаць удзел у намінацыі "Лепшая выстава народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці" ў рэспубліканскім конкурсе.

Усяго на выставе прадстаўлена больш за 140 лялек. Азнаёміцца з экспанатамі можна да 2 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі