Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 ліпеня 2022, 10:01

Выстава сучаснага беларускага мастацтва "Канцэпт 21. Выбранае" адкрыецца ў Магілёве

15 ліпеня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Выстава сучаснага мастацтва "Канцэпт 21. Выбранае" адкрыецца 15 ліпеня ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленікава. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў аддзеле навукова-выдавецкай дзейнасці і маркетынгу ўстановы культуры.

Прадстаўленая экспазіцыя стала часткай маштабнага праекта Беларускага саюза мастакоў, удзельнікамі якога сталі больш за 200 майстроў-эксперыментатараў з усіх куткоў краіны. Палотны ўяўляюць сабой панараму творчых пошукаў вядомых айчынных мастакоў і мастакоў-пачаткоўцаў. Работы выкананы ў розных жанрах і тэхніках, гэта як традыцыйныя віды мастацтва (жывапіс, графіка, скульптура), так і наватарства - інсталяцыі і арт-аб'екты.

"Праз новыя формы і эксперыменты аўтары выходзяць за рамкі традыцыйнага мастацтва, выказваюць сваё стаўленне да навакольнай рэчаіснасці, пераасэнсоўваюць важнейшыя вехі нацыянальнай і сусветнай гісторыі, - адзначылі ў музеі. - Актуальнымі для іх застаюцца пытанні светабудовы, праблемы экалогіі і духоўнага свету чалавека. Не ўсе творы прамалінейныя - магілёўскаму гледачу давядзецца разгадаць не адну інтэлектуальную загадку".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі