Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
08 ліпеня 2021, 13:29

Выстава работ Юліі Ждановіч адкрываецца ў Гомелі

8 ліпеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Выстава работ у жывапіснай і вітражнай тэхніцы Юліі Ждановіч "Затрымайце мне сэрца на ўдыху" адкрываецца сёння ў Гомелі ў музеі аўтографа цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.І.Герцэна, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў сетцы публічных бібліятэк Гомеля.

У экспазіцыі - работы, выкананыя алеем на палатне. "Гэта ў асноўным беларускія пейзажы з вельмі багатым светам адухоўленага хараства, супакаення. У творчай манеры аўтара можна прасачыць пачуццё колеру і гармонію ліній", - адзначылі ў бібліятэцы.

Таксама наведвальнікі ўбачаць керамічныя талеркі, размаляваныя ў вітражнай тэхніцы. "Юлія Ждановіч стварае эксклюзіўныя талеркі, дзе ўдалае спалучэнне ўзораў і каляровай гамы. Яна размалёўвае не па трафарэтах, а стварае свае арыгінальныя работы, выкарыстоўваючы ўласны спосаб", - удакладнілі ў дзяржаўнай установе

Арганізатары падкрэслілі: асноўная аўтарская думка, якая праходзіць лейтматывам усёй экспазіцыі, - неабходна цаніць багацце прыроды, якое ёсць у нас.

Юлія Ждановіч нарадзілася ў Пінску. Яшчэ дзіцем захаплялася хараством палескага краю і адлюстроўвала яго на паперы. У школе прымала ўдзел у алімпіядах па маляванні, але сваё жыццё накіравала ў іншае рэчышча, якое з мастацтвам не звязана. Праз некаторы час вярнулася да заняткаў любімай справай - малявання.

Выстава "Затрымайце мне сэрца на ўдыху" прадоўжыцца да 12 жніўня. Уваход свабодны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі