
Фота з архіва
14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўнікі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры 13 верасня прэзентавалі ў Мядзельскім музеі народнай славы часовую экспазіцыю "Максім Танк. Гартаючы жыцця свайго старонкі…", паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.
Выстава раскрывае творчы і жыццёвы шлях таленавітага пісьменніка, народнага паэта Беларусі Максіма Танка, які нарадзіўся на мядзельскай зямлі. Наведвальнікам прадстаўлена перасовачная літаратурна-дакументальная экспазіцыя і першыя выданні твораў пісьменніка, яго асабістыя рэчы, фатаграфіі, рукапісы, творы графікі і жывапісу з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.
Выстава будзе працаваць да 16 кастрычніка.-0-