11 ліпеня, Варонеж /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Выстава народнага мастака Беларусі Аляксандра Кішчанкі адкрылася на яго радзіме ў Варонежы ў абласным мастацкім музеі імя Крамскога. У вернісажы прынялі ўдзел пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік і губернатар Варонежскай вобласці Аляксандр Гусеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Выстава "Аляксандр Кішчанка. Ніці лёсу" прымеркавана да 300-годдзя Варонежскай губерні. На ёй прадстаўлена каля 150 жывапісных работ майстра і некалькі габеленаў. Менавіта Аляксандр Кішчанка адрадзіў у Беларусі габелен як від мастацтва.

"Цікава, наколькі лёсы людзей і лёсы народаў пераплецены. І гэта відаць не толькі на прыкладзе гэтага вядомага мастака, але і на прыкладзе Уладзіміра Мулявіна, які, нарадзіўшыся ў Екацярынбургу, стаў сапраўдным беларусам і стварыў самы вядомы беларускі музычны калектыў "Песняры". Прыемна, што ўзаемадзеянне паміж Варонежскай вобласцю і Рэспублікай Беларусь - гэта не толькі будаўніцтва, прамысловасць і сельская гаспадарка, але і культура, спорт - тое, што аб'ядноўвае сэрцы нашых людзей, сее дабрыню, душэўную аснову, шчырасць, добрасардэчнасць. І мы вельмі рады, што гэта выстава парадуе наш блізкі расійскі народ, жыхароў Варонежа і Варонежскай вобласці", - сказаў на вернісажы Аляксандр Рагожнік.
"Для нас вельмі важна, што ў год 300-годдзя ўтварэння Варонежскай губерні мы прымаем такую цудоўную экспазіцыю, выставу работ нашага земляка мастака Аляксандра Міхайлавіча Кішчанкі", - адзначыў губернатар рэгіёна. Ён паведаміў, што ў родным для майстра Багучарскім раёне беражліва захоўваюць памяць пра яго: там устаноўлены помнік мастаку, адна са школ носіць яго імя. "Мы па карцінах мастака бачым, што для такіх людзей не існуе ні межаў тэрытарыяльных, ні межаў творчасці, і таму яны становяцца знакамітымі і вялікімі майстрамі", - падкрэсліў Аляксандр Гусеў.

У вернісажы таксама прыняла ўдзел удава мастака Ніна Кухарэнка, якая і дала для выставы работы са спадчыны майстра. "Гэта магічная выстава вашага земляка. Я ўдзячна ўсім, хто арганізаваў і даў магчымасць прывезці гэту экспазіцыю сюды і глабальна пазнаёміць з яго творчасцю", - сказала Ніна Кухарэнка.-0-