Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
31 жніўня 2022, 10:53

Выстава мастака Валерыя Плаксіна адкрыецца ў Магілёве

31 жніўня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Персанальная выстава магілёўскага мастака Валерыя Плаксіна "Я - Валерый Плаксін Арт-75" адкрыецца сёння ў выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Як расказалі ў музеі, экспазіцыя будзе ўмоўна падзелена на 6 частак. "Тут прадставяць серыю аўтапартрэтаў, графіку ў стылі укіё-э, крэатыўныя імправізацыі вядомых работ Маціса, Далі, Пікаса, Малевіча і іншых знакамітых мастакоў, прысвячэнне творчасці геніяльнага Леанарда Да Вінчы, Мэрылін Манро і кампазіцыі свабоднага рашэння", - расказалі арганізатары.

Валерый Плаксін - выпускнік факультэта прыкладнога мастацтва Маскоўскага тэкстыльнага інстытута. З 1978 года ён узначальваў мастацкую майстэрню ААТ "Магатэкс" і больш за 30 гадоў займаўся дызайнам тканін, вядомасць аб якіх перасягнула межы Савецкага Саюза. Ён стварыў больш за тысячу малюнкаў роспісу па тканіне, а акрамя таго ствараў карціны.

"Асноўным аб'ектам творчасці майстра з'яўляюцца не падзеі, якія адбываюцца ў жыцці, і нават не сама рэальнасць, а ўражанні, разважанні, унутраны свет і эмоцыі", - адзначылі ў музеі.

Адкрыццё выставы адбудзецца ў 17.00. Азнаёміцца з работамі магілёўскага мастака можна будзе да 18 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі