Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 лістапада 2020, 14:03

Выстава графікі беларускай мастачкі Ганны Ціханавай-Ёрданавай адкрылася ў Таліне

20 лістапада, Мінск /Кар БЕЛТА/. Выстава графікі беларускай мастачкі Ганны Ціханавай-Ёрданавай адкрылася ў талінскім Цэнтры рускай культуры. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Эстоніі.

Гэта экспазіцыя - трэцяя ў бягучым годзе выстава беларускіх мастакоў, якая праводзіцца ў Цэнтры рускай культуры. На адкрыцці мерапрыемства з прывітаннем да гледачоў выступіў пасол Беларусі ў Эстоніі Вячаслаў Качанаў, які расказаў пра творчасць мастачкі.

Ганна Ціханава-Ёрданава - графік, мастацтвазнавец. Член Саюза мастакоў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Бельгійскага экслібрыснага клуба "GRAPHIA". Працуе ў тэхніках гравюры на пластыцы, лінагравюры, афорта. Займаецца вывучэннем экслібрыса з 2003 года, аўтар шматлікіх артыкулаў па тэорыі, гісторыі і сучасным развіцці кніжнага знака, перш за ўсё ў Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі