Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 мая 2020, 18:51

Выстава "Гімн тэатру" адкрыецца 15 мая ў Мінску

13 мая, Мінск /Ганна Сініцкая - БЕЛТА/. Выстава "Гімн тэатру" адкрыецца 15 мая ў Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

"Гісторыя беларускага тэатра цікавая, багатая і шматгранная. Экспазіцыя азнаёміць наведвальнікаў з асноўнымі вехамі яго развіцця: ад часоў тэатра Францішкі Уршулі Радзівіл да нашых дзён", - расказалі ў музеі.

На выставе прадстаўлены ўнікальныя экспанаты: эскіз і макет да спектакля "Дасціпнае каханне", сертыфікат 1935 года артысткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Веры Пола, рукапіс аўтабіяграфіі рэжысёра гэтага ж тэатра Еўсцігнея Міровіча, эскізы касцюмаў і дэкарацый Яўгена Чамадурава, Міхаіла Блішча і Паўла Масленнікава да оперных і балетных спектакляў, касцюмы да оперы "Кармэн".

Наведвальнікі змогуць убачыць фотаздымкі, копіі рукапісаў і гравюр, дакументы, афішы і праграмы да розных спектакляў з фонду Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры.

Выстава будзе працаваць па 15 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі