19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава фатаграфіі "Легенды" з прыватнага архіва Анатоля Каляды адкрылася ў Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Куратар гэтай выставы намеснік старшыні Беларускага грамадскага аб'яднання фатографаў Алена Данброва на пытанне аб унікальнасці архіваў адказала: "Назва фотавыставы максімальна дакладна перадае змест. Дастаткова проста паглядзець на афішу, на якой адлюстраваны сапраўдныя легенды: Заір Азгур, Анатоль Анікейчык, Гаўрыла Вашчанка, Міхаіл Савіцкі, Валянцін Елізар'еў, Пётр Клімук і іншыя. Усіх знакамітасцей змог адлюстраваць Анатоль Каляда".
Сын вядомага фотакарэспандэнта канструктар-мадэльер Эдгар Каляда падзякаваў усім, хто мае дачыненне да гэтага праекта. "Для мяне ў першую чаргу гэта памяць, якую мы можам перадаць з пакалення ў пакаленне нашым нашчадкам. Прыемна, што людзі цікавяцца творчасцю бацькі, а сёння столькі жадаючых прыйшло наведаць экспазіцыю", - сказаў ён.
Выстава прадоўжыцца па 1 верасня.-0-