
Фота з архіва
10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава "Ты - мой космас", прымеркаваная да Дня закаханых, адкрыецца 9 лютага ў Мінскім планетарыі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.
У экспазіцыі будуць прадстаўлены абстрактныя і канцэптуальныя работы мастака і дызайнера Святланы Варабей, выкананыя ў лінейнай аўтарскай тэхніцы. "Аўтар у жывапісных работах стварае пачуццёвую колеравую і энергетычную прастору, бясконцую, як космас, цэнтрам якой можа стаць кожны закаханы", - сказалі арганізатары.
Завершыцца першы выставачны дзень паказам паўнакупальнага фільма "У глыбіні Сусвету" і экскурсіяй па зорным небе.
Выставу "касмічных" эмоцый можна будзе наведаць да 22 лютага.-0-