ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 кастрычніка 2021, 16:15

Выстава чорна-белай аналагавай фатаграфіі Віктара Бутры адкрылася ў Мінску

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава фатаграфіі Віктара Бутры "Простыя сюжэты. Частка 2" адкрылася ў Мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

"Наш музей прадаўжае знаёміць гледача з беларускай фатаграфіяй XX стагоддзя ў рамках праекта "Археалогія беларускай фатаграфіі". Выстава Віктара Бутры з'яўляецца працягам першай часткі экспазіцыі "Простыя сюжэты". Гэта рэдкія і вінтажныя адбіткі чорна-белых здымкаў 1960-90-х гадоў. Яны не заўсёды тэхнічна дасканалыя, але захоўваюць у сабе асаблівы аўтарскі погляд на выпадаючую з-пад увагі рэальнасць", - расказалі ў музеі.

Гэты праект прадстаўляе серыю чалавечых гісторый, зафіксаваных на лістах фотапаперы. "Гэта ціхія і сціплыя па сваім гучанні, але пры гэтым візуальна багатыя і напоўненыя глыбокім сэнсам фотакарткі, якімі так шчодра дзеліцца з намі адзін з самых праніклівых і зоркіх фатографаў Беларусі", - дадалі ва ўстанове.

Як адзначаюць арганізатары, папярэдняя выстава Віктара Бутры "Простыя сюжэты" праходзіла ў Мінску ў 2004 годзе і выклікала вялікі рэзананс. Экспанаваныя тады работы надзейна прапісаліся ў многіх важных публікацыях, уключаючы энцыклапедыю "Гісторыя еўрапейскай фатаграфіі" і знайшлі сваё месца ў музейных калекцыях "Расфота" ў Санкт-Пецярбургу, Музеі фатаграфіі ў Літве і Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь.

Вядомы беларускі фатограф Віктар Бутра нарадзіўся ў 1944 годзе. Стваральнік культавых і эмблематычных для беларускага фотамастацтва работ рэдка праводзіць персанальныя выставы. Майстар дагэтуль любіць працаваць з аналагавай фатаграфіяй, а не з лічбавай, паколькі, паводле яго слоў, яна мае шматгадовую вытрымку і яе якасць праверана ўжо часам.

Выстава прадоўжыцца па 30 кастрычніка 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі