Фота з архіва
15 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Выстава БЕЛТА "Паралельныя светы" будзе прадстаўлена 16 мая ў Маскве ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі.
Аснову праекта "Паралельныя светы" склалі 17 плакатаў, на якіх можна ўбачыць кадры з архіва БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, якія адлюстроўваюць два светы: свет дзяржавы - стварэння і развіцця і свет апазіцыі - разбурэння і дэградацыі.
Упершыню праект "Паралельныя светы" быў прадстаўлены ў студзені на агляднай пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: тады за пяць дзён работы выставы з ёй азнаёміліся больш за 8 тыс. чалавек. Затым праект дэманстраваўся на Мінскім аўтамабільным заводзе, у Беларускім дзяржаўным універсітэце, Прэзідэнцкай бібліятэцы Беларусі, гандлёвым цэнтры "Сталіца". Цяпер магчымасць убачыць выставу ёсць і ў расіян.
"На выставе - 17 плакатаў, 17 разваг аб двух светах і прычын задумацца. Падбіраючы фота для праекта, мы ў першую чаргу аналізавалі, што зроблена ў нашай краіне ўладай за апошнія тры дзесяцігоддзі і што стала за гэтыя гады з апазіцыяй. Па сутнасці, гэтыя кадры - нішто іншае, як наша гісторыя, гісторыя Беларусі апошніх 30 гадоў, адлюстраваных у моманце. Толькі з аднаго боку гэта шлях развіцця, стварэння, захавання і прымнажэння. А з іншага - разбурэння і дэградацыі", - адзначае генеральны дырэктар БЕЛТА Ірына Акуловіч.-0-