Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
07 снежня 2018, 15:56

Выстава беларускай і іспанскай мастачак адкрылася ў Віцебску

7 снежня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Сумесная выстава беларускай і іспанскай мастачак Алены Толабавай і Аіксы Партэра адкрылася сёння ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва. Творчыя праекты атрымалі назвы "NEFT_Ь" і "The Root", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аікса Партэра'

Аікса Партэра і Алена Толабава'

Алена Толабава'

Выстава праходзіць па ініцыятыве і пры арганізацыйнай падтрымцы пасольства Беларусі ў Іспаніі. Сваё прывітанне гасцям і ўдзельнікам сённяшняй падзеі накіраваў пасол Беларусі ў Францыі і Іспаніі Павел Латушка. "Не будзе перабольшаннем сказаць, што Віцебск, які з'яўляецца радзімай сусветна вядомых мастакоў, ужо даўно стаў сапраўднай сталіцай сучаснага мастацтва і цяперашнімі творчымі талентамі пацвярджае гэты статус", - адзначыў пасол. Адным з напрамкаў, якія садзейнічаюць развіццю адносін паміж дзяржавамі і народамі, з'яўляецца культурная дыпламатыя. У гэтым кантэксце Павел Латушка падкрэсліў выключную ролю міжрэгіянальнага культурнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Іспаніяй. Невыпадкова, што з беларускага боку ў праекце ўдзельнічае віцябчанка Алена Толабава з радзімы Марка Шагала, а з іспанскага - Аікса Партэра, мастачка з Малагі, дзе нарадзіўся Пабла Пікаса.

Значнасць сённяшняй падзеі ў культурным жыцці горада адзначыў на адкрыцці выставы і старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў. Ён звярнуў увагу на моцнае ўражанне, якое робіць на гледачоў знаёмства з творчасцю мастачак.

Мерапрыемства стала прадаўжэннем выставы твораў беларускага і іспанскага мастацтва, якая з поспехам прайшла ў верасні-кастрычніку ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў у Мінску. Экспазіцыя ў Віцебску з'яўляецца часткай праекта беларускага пасольства "Беларусь-Іспанія: крок насустрач", мэта якога - паглыбленне двухбаковых эканамічных і міжрэгіянальных сувязей, у тым ліку ў галіне культуры.

Пры рабоце над праектам мастачкі карысталіся рознымі матэрыяламі і прадметамі: Алена Толабава ў якасці асноўнага інструмента мастацкага выказвання выбрала бітум. Яе арт-аб'екты вызначаюцца манахромнымі рашэннямі ў фарміраванні карціннай плоскасці і аскетычным эстэтызмам. Аўтар канцэнтруецца на акцэнтах, якія прымушаюць гледача ў спробе ўсвядоміць шматграннасць закладзенай ідэі ўсё глыбей акунацца ў работу. Аікса Партэра спалучае прадметнае мастацтва, фатаграфію, інсталяцыю, жывапіс. Яе работы ўспрымаюцца лягчэй за кошт выкарыстаных прыродных матэрыялаў, аднак гэта не змяншае закладзены ў іх сэнс. Пры гэтым думкі, ідэі, якія пастараліся перадаць гледачам аўтары, сугучныя. Як вынік, выстава робіць цэльнае і арганічнае ўражанне, што адзначалі многія госці і эксперты, якія азнаёміліся сёння з экспазіцыяй.

Наведаць выставу ў Віцебску можна па 14 студзеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі