ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 3 снежня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 кастрычніка 2017, 14:47

Выстава беларускага авангарда да 130-годдзя Марка Шагала адкрылася ў Маскве

Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі
Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі

18 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Выстава беларускага авангарда да 130-годдзя Марка Шагала адкрылася 17 кастрычніка ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Экспазіцыя прадстаўлена Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў Беларусі. Як паведаміў журналістам намеснік дырэктара цэнтра Ігар Лявонцьеў, у ёй прадстаўлена каля 50 твораў жывапісу, скульптуры і графікі, створаных як маладымі мастакамі, так і прызнанымі майстрамі. "Гэта як непасрэдныя прысвячэнні Марку Шагалу, так і асацыяцыі на тэму яго твораў, - сказаў ён. - Прайсці міма фігуры Марка Шагала сучасным мастакам зусім немагчыма".

Знакамітым ураджэнцам Віцебска ганарацца не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, Францыі, ЗША, Швейцарыі, Ізраілі, дзе ён працаваў і ствараў свае шэдэўры, адзначыў на вернісажы саветнік-пасланнік пасольства Беларусі ў Расіі Юрый Ярашэвіч. "Аднак радзіма, вялікая і малая, пастаянна прысутнічала ў яго творчасці, надаючы непаўторную своеасаблівасць яго работам", - падкрэсліў дыпламат.

Юрый Ярашэвіч таксама выказаў упэўненасць, што сённяшняя выстаўка сучасных беларускіх мастакоў служыць наглядным доказам таго, што творчая спадчына Марка Шагала ў Беларусі паспяхова развіваецца.

Вернісаж дапоўніла маскоўская прэм'ера анімацыйнага фільма "Марк Шагал. Пачатак", створанага на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм". Яшчэ адну прэм'еру - аўтарскую праграму, навеяную творчасцю знакамітага мастака, прадставіла вакальная група "Камерата" Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Гасцямі вечара ў беларускім пасольстве сталі прэзідэнт Расійскай акадэміі мастацтваў Зураб Цэрэтэлі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ізраіля ў Расіі Гары Корэн, кіраўнікі вядучых галерэй і выставачных цэнтраў Масквы, прадстаўнікі МЗС Расіі, Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Еўразійскай эканамічнай камісіі, замежных культурных цэнтраў, маскоўскай творчай інтэлігенцыі і беларускай дыяспары.-0-

Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі