Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 лістапада 2024, 14:30

Выстава беларуска-малдаўскага мастака Вячаслава Ігнаценкі адкрылася ў Нацыянальным музеі гісторыі Малдовы

Фота пасольства Беларусі ў Малдове
Фота пасольства Беларусі ў Малдове
26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нацыянальным музеі гісторыі Малдовы адкрылася выстава беларускага і малдаўскага мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Малдовы, члена Саюза мастакоў Малдовы і Міжнароднай асацыяцыі мастакоў Вячаслава Ігнаценкі "Рашкоў - праз стагоддзі і гісторыю". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай загранустанове ў Малдове.

Выстава арганізавана з нагоды 70-годдзя з дня нараджэння Вячаслава Ігнаценкі і прысвечана старэйшаму сельскаму населенаму пункту ў Прыднястроўі, які быў заснаваны ў XIII стагоддзі ў Вялікім Княстве Літоўскім і мае гістарычную каштоўнасць з пукту гледжання зліцця культур розных нацыянальнасцей.

Рашкоў з'яўляецца адной з мясцін натхнення і творчай сілы Вячаслава Ігнаценкі. Выстава была арганізавана сумесна з Беларускім культурным цэнтрам у Рэспубліцы Малдова і пры падтрымцы Агенцтва міжэтнічных адносін Рэспублікі Малдова. У яе адкрыцці прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускай, расійскай і ўкраінскай дыяспар Малдовы, супрацоўнікі пасольства Беларусі ў Малдове, госці музея. Выстава будзе адкрыта па 6 снежня.

Вячаслаў Ігнаценка нарадзіўся ў вёсцы Карпаўка, Лоўескага раёна, Гомельскай вобласці, скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. З 1983 года жыве ў Малдове.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі