Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 мая 2022, 09:16

Выстава беларуска-малдаўскага мастака Вячаслава Ігнаценкі адкрылася ў Кішынёве

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Персанальная мастацкая выстава "Мой дом - Малдова" беларуска-малдаўскага мастака Вячаслава Ігнаценкі адкрылася ў Доме нацыянальнасцей у Кішынёве. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай загранустанове ў Малдове.

З прывітальным словам да арганізатараў і гасцей выставы звярнуўся Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоль Калінін. У сваім выступленні кіраўнік дыпламатычнай місіі адзначыў не толькі вялікі творчы патэнцыял Вячаслава Ігнаценкі, але і яго актыўную ролю ў дзейнасці беларускай абшчыны Малдовы, у тым ліку работу ў якасці выкладчыка на занятках дзіцячага нядзельнага мастацкага класа ў Беларускім культурным цэнтры.

На выставу прыйшлі шматлікія малдаўскія сябры і вучні мастака, а таксама прадстаўнікі беларускай, рускай і ўкраінскай абшчын у Малдове. Арганізатарамі экспазіцыі выступіла Агенцтва міжэтнічных адносін Рэспублікі Малдова і Беларускі культурны цэнтр (г.Кішынёў).

Вячаслаў Ігнаценка нарадзіўся ў Беларусі, з 1983 года пражывае ў Малдове, з'яўляецца членам Саюза мастакоў Малдовы, міжнароднай асацыяцыі мастакоў. Ён заслужаны мастак Малдовы, з 1984 года ўдзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных выставах. У Беларусі ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Работы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва Мінска, Нацыянальным мастацкім музеі Малдовы, Нацыянальным музеі прыроды і этнаграфіі Малдовы, Прыднястроўскім дзяржаўным мастацкім музеі, а таксама ў прыватных калекцыях.-0-

Фота МЗС Беларусі

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі