Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 студзеня 2019, 09:40

Выстава абразоў адкрыецца ў музеі гісторыі беларускай літаратуры

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава твораў іканапісу адкрыецца 18 студзеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук.

Выстава "Сведкі вечнасці" прымеркавана да аднаго з найважнейшых хрысціянскіх свят - Вадохрышча. Наведвальнікам будуць прадэманстраваны 30 твораў сакральнага жывапісу, у тым ліку абразы "Маці Божая Адзігітрыя Бялыніцкая" (сярэдзіна XVII ст.), "Мадонна з дзіцем у вянку" (канец XVII ст.), "Хрышчэнне ў Іардане" (першая чвэрць XIX ст.) Гэта абразы з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН.

Выстава будзе працаваць да канца сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі