Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 студзеня 2023, 12:54

Выстаўку савецкага фарфору прэзентавалі ў Брэсце

6 студзеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Выстаўку савецкага фарфору прэзентавалі ў філіяле Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея - музеі "Выратаваныя мастацкія каштоўнасці", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 200 вырабаў фарфорава-фаянсавай прамысловасці СССР 1950-1980 гадоў са збораў прыватных калекцыянераў. Усяго ў Савецкім Саюзе дзейнічала больш за 50 прадпрыемстваў па вытворчасці фарфору, у тым ліку два - у Беларусі. Цяпер фарфоравы посуд у нашай краіне вырабляюць толькі ў Добрушы.

Як аказалася, збіраннем прадметаў з фарфору ў Брэсце захапляюцца многія. Вядома як мінімум пра 40 калекцыянераў. Вырабы са сваіх калекцый на выстаўцы прадставілі трое з іх - Яўген Сказін, Таццяна Сафронава і Алена Феафанава.

У вітрынах прадстаўлена жанравая і тэматычная разнастайнасць савецкага мастацкага фарфору. Тут можна ўбачыць серыі статуэтак, якія праслаўляюць працу савецкіх людзей, шчаслівае савецкае дзяцінства, адлюстроўваюць прадстаўнікоў народаў СССР у нацыянальных касцюмах, казачных персанажаў, спартсменаў, танцораў. Асаблівую з'яву ў фарфоравай пластыцы ўяўляе сабой анімалістычны жанр.

"У наш час лепшыя ўзоры савецкага фарфору набылі калекцыйную і музейную каштоўнасць, сталі прэстыжнай антыкварнай славутасцю. Фарфоравыя статуэткі 50-80-х гадоў мінулага стагоддзя цэняцца збіральнікамі як мастацкае ўвасабленне савецкай ідэалогіі, адлюстраванне побыту той эпохі, настальгічны ўспамін пра дзяцінства, бацькоўскі дом. У доме практычна кожнага савецкага чалавека стаяла такая маленькая скульптурка. І гэта, як цяпер бачыцца, не прадмет мяшчанства, а сапраўдны твор мастацтва", - сказала старшы навуковы супрацоўнік музея, куратар выстаўкі Ганна Расінская.

Тэму савецкага фарфору плануецца прадоўжыць новымі экспазіцыямі з іншых прыватных калекцый брастаўчан. Гэта ж выстаўка ў музеі "Выратаваныя мастацкія каштоўнасці" будзе працаваць да 26 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі