Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 чэрвеня 2019, 17:58

Выстаўку плакатаў Вялікай Айчыннай вайны пакажуць у Оршы

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка плакатаў часоў Вялікай Айчыннай вайны са збору Нацыянальнага гістарычнага музея адкрыецца 27 чэрвеня ў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі Віктара Грамыкі, паведамілі БЕЛТА ў музеі.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены 36 савецкіх плакатаў, якія даюць магчымасць адчуць маштаб трагедыі і подзвіг пакалення шматнацыянальнай дзяржавы - выратаванне свету ад фашызму. "Савецкія мастакі з першых дзён вайны ўключыліся ў барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў з заклікам "Усё для фронту, усё для перамогі!". Яны славілі гераічныя подзвігі савецкіх людзей на франтах і ў тыле, натхнялі іх на новыя працоўныя здзяйсненні і тым самым наносілі ўдары па ворагу, набліжаючы перамогу", - адзначылі ў музеі.

Плакат Вялікай Айчыннай вайны - адна з самых запамінальных і яркіх мастацкіх падзей культуры ХХ стагоддзя. "Яго высокі патрыятычны пафас шмат у чым тлумачыцца прафесіяналізмам савецкіх мастакоў-плакатыстаў, іх уменнем гаварыць сродкамі плакатнай графікі", - дадалі ў музеі.

Выстаўка плакатаў, прымеркаваная да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, будзе працаваць па 12 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі