ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 20 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 чэрвеня 2021, 11:38

Выстаўкі, фільм і мітынг-рэквіем: у музеі гісторыі ВАВ падрыхтавалі праграму да 80-годдзя пачатку вайны

Фота з архіва
Фота з архіва

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праграма мерапрыемства "Гэты дзень нельга забыць", прысвечаная 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны, пройдзе 22 чэрвеня ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

Мерапрыемства пачнецца з прэзентацыі часовай экспазіцыі "41-ы: Вобразы вайны і міру". "Выстаўка прысвечана памяці ўсіх тых, хто прыняў на сябе ўдар ворага і змог стрымаць яго, хто зведаў горыч паражэння і адступлення, але з трагічнага лета 1941 года праклаў дарогу да рэйхстага. На аснове фондавых матэрыялаў музея часовая экспазіцыя адлюстроўвае падзеі пачатку вайны ў асобных тэмах і вобразах. Гэта вобразы як яшчэ мірнага, даваеннага жыцця або жыцця ў савецкім тыле, так і вобразы, звязаныя з баявымі дзеяннямі", - расказалі арганізатары.

Таксама ў музеі падрыхтавалі сустрэчу з аўтарам кнігі "Четырнадцать дней Бориса Эльпинера" Тамарай Кавальчук. "У кнізе апісваецца баявы шлях кулямётчыкаў, калі летам - восенню 1944 года савецкія войскі вызвалялі Прыбалтыку. Падрыхтавана яна на аснове запісаў з дзённіка камандзіра кулямётнага аддзялення, мастацка апрацаваных і дапоўненых пісьменнікам рамантычнай лініяй", - адзначылі ў музеі.

"Пазней адкрыецца яшчэ адна часовая экспазіцыя "Трагедыя страт і веліч Перамогі", арганізаваная прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Беларусі. Тут будуць прадстаўлены фотакопіі графічных работ мастакоў, якія прайшлі Вялікую Айчынную вайну, са збору расійскага калекцыянера Уладзіміра Белікава", - прадоўжылі арганізатары.

Потым наведвальнікі змогуць паглядзець кінастужку "Падольскія курсанты" рэжысёра Вадзіма Шмялёва. Фільм расказвае аб подзвігу падольскіх курсантаў у кастрычніку 1941 года пад Масквой. Паміраючы, учарашнія хлапчукі трымаюць абарону ад намнога большых сіл немцаў і на 12 дзён становяцца перашкодай на шляху ворага да Масквы.

"Завершацца мерапрыемствы мітынгам - рэквіемам памяці, які пачнецца з мінуты маўчання. Выступяць супрацоўнікі музея і госці мерапрыемства, прагучыць музычны нумар", - дадалі ў музеі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі