Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 кастрычніка 2021, 13:59

Выстаўка-кірмаш "Кніжная восень у сталіцы" пройдзе 20-24 кастрычніка

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка-кірмаш "Кніжная восень у сталіцы" пройдзе з 20 па 24 кастрычніка на пляцоўцы гандлёвага цэнтра "Сталіца", паведаміў журналістам старшыня Савета арганізатараў кніжных выставак і кірмашоў, што арганізуюцца ў дзяржавах СНД, генеральны дырэктар ВК ТАА "Макбел" Дзмітрый Макараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праводзячы з 1994 года Мінскія міжнародныя кніжныя выстаўкі-кірмашы, ВК ТАА "Макбел" як арганізатар пры анкетаванні ўдзельнікаў атрымлівала запыты на правядзенне яшчэ адной кніжнай выстаўкі-кірмашу ў Мінску восенню. Так і з'явілася "Кніжная восень у сталіцы". Яна размесціцца на пляцоўцы ў цэнтры горада, што будзе максімальна зручна для наведвальнікаў. "Тут няма ніякіх праблем з лагістыкай. Метро, вялікая колькасць транспарту, які праходзіць. І немалаважна, што цяпер "Сталіца" зрабіла першыя дзве гадзіны паркоўкі бясплатна, - расказаў Дзмітрый Макараў. - Мы будзем працаваць па рэжыме работы гандлёвага цэнтра - з 10.00 да 22.00. Уваход бясплатны. Урачыстае адкрыццё адбудзецца 20 кастрычніка ў 13.00".

Экспазіцыя будзе разбіта на тры зоны. У зоне "атрыум" будуць размешчаныя офісы ўсіх асноўных экспанентаў, пачынаючы ад Саюза пісьменнікаў Беларусі да лідара расійскага кнігавыдання "Эксма ACT cash & carry". Будзе прадстаўлена прадукцыя дзяржаўных выдавецтваў, расійскіх выдавецтваў вучэбнай літаратуры. У "цэнтральным крузе" і "павільёне 412" размесцяцца ў асноўным кнігагандлёвыя прадпрыемствы - як беларускія, так і расійскія. "Прадукцыя будзе рэалізоўвацца без гандлёвых нацэнак", - дадаў Дзмітрый Макараў.

Арганізатары заклікаюць наведвальнікаў захоўваць масачны рэжым і сацыяльнае дыстанцыраванне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі