ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 4 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
12 ліпеня 2022, 12:41

Выстаўка-кірмаш і майстар-класы ад рамеснікаў пройдуць у Магілёве 14-16 ліпеня

Фота з архіва
Фота з архіва

12 ліпеня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Штотыднёвая выстаўка-кірмаш і майстар-класы ад рамеснікаў пройдуць у Камсамольскім скверы ў Магілёве 14-16 ліпеня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў Магілёўскім гарадскім цэнтры культуры і вольнага часу.

Удзельнікамі выстаўкі-кірмашу стануць члены аматарскага аб'яднання рамеснікаў "Магілёўскія майстры" гарадскога цэнтра культуры і вольнага часу.

У Камсамольскім скверы ў шырокім асартыменце будуць прадстаўлены вырабы ручной работы з розных матэрыялаў: саломкі, бісеру, скуры. Магілёўскія майстры прадставяць лялькі і мяккія цацкі, адзенне, прадметы інтэр'ера і ўпрыгажэнні. Акрамя таго, яны правядуць для наведвальнікаў выстаўкі-кірмашу тэматычныя майстар-класы.

Вытаўка-кірмаш будзе праходзіць з 10.00 да 19.00.

Як адзначылі арганізатары, праводзіцца такія мерапрыемствы будуць кожны тыдзень з чацвярга па суботу да верасня ўключна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі