Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Выстаўка "Духоўных кніг боская мудрасць: да вытокаў беларускай кнігі" пройдзе ў Прэзідэнцкай бібліятэцы

Культура 04.09.2019 | 11:08

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адкрыццё кніжнай выстаўкі "Духоўных кніг боская мудрасць: да вытокаў беларускай кнігі" адбудзецца 5 верасня ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Беларусі, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Будуць прадстаўлены самыя старадаўнія кнігі, якія захоўваюцца ў бібліятэцы. Гэта 12 кірылічных старадрукаваных выданняў XVII-XVIII стагоддзяў, у тым ліку - "Служэбнік" (1601), "Анфалагіён" (1619), "Трыядыён" (1664). Але адметнасцю выстаўкі стануць кнігі, прадастаўленыя Гомельскай епархіяй з фондаў епархіяльнага Гісторыка-археалагічнага кабінета. Выстаўка будзе прысвечана праваслаўным кнігам, іх значэнню ў жыцці грамадства.

На адкрыццё запрошаны прадстаўнікі Беларускай праваслаўнай царквы, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, студэнты Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, вучоныя, якія займаюцца вывучэннем рэдкіх кніг, бібліятэкары.

Мэта мерапрыемства- прыцягнуць грамадскую ўвагу і выдавецкую цікавасць да папулярызацыі духоўнай літаратуры. У час адкрыцця будуць абмяркоўвацца праблемы захавання і рэстаўрацыі кніжнай спадчыны.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Аб дамашнім заданні для школьнікаў Аб'ём дамашняга задання павінен адпавядаць санітарным нормам з улікам задаваемага па іншых прадметах.