Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 студзеня 2021, 10:22

Выстаўка драўляных цацак докшыцкага майстра адкрыецца ў Віцебску

21 студзеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Персанальная выстаўка "Магія дрэва" народнага майстра з Докшыц Віктара Гарбачова адкрыецца сёння ў выставачнай зале Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці. Экспазіцыя пачне работу па арт-праекце "Партрэт майстра", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Майстар адраджае традыцыі механічнай драўлянай цацкі. Асноўная тэматыка яго твораў - наша штодзённасць. Гэта сюжэты з вясковага жыцця, замалёўкі на бытавыя тэмы, навакольны жывёльны і раслінны свет. Для работы механізма аўтар выкарыстоўвае цвёрдыя пароды дрэў: бярозу, дуб, ясень, для самой цацкі - ліпу, асіну, алешыну. Мастак у работы прыўносіць сваё бачанне традыцыйных цацак і пазбягае прымітыўнага капіравання.

"Віктар Іванавіч працуе майстрам-метадыстам разьбы па дрэве ў Докшыцкім раённым доме рамёстваў. Ён актыўны ўдзельнік фестываляў, выставак і кірмашоў, у тым ліку міжнародных. Таксама прымаў удзел у рэстаўрацыі двух касцёлаў - Святой Тройцы ў Докшыцах і Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў аграгарадку Параф'янава", - адзначылі ў цэнтры.

Вырабы майстра знаходзяцца ў фондах докшыцкага дома рамёстваў, абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, прыватных калекцыях у Беларусі, Літве, Расіі, Польшчы, Венгрыі і Балгарыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі