Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 лютага 2021, 11:59

Выстаўка да 100-годдзя выхаду першага нумара дзіцячага часопіса "Зоркі" адкрылася ў Мінску

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка "Зоркі для дзетак" да 100-годдзя выхаду першага нумара дзіцячага часопіса "Зоркі" адкрылася ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

"Дзіцячыя часопісы ўяўляюць сабой, у адрозненне ад перыёдыкі для дарослых, асобны яркі свет. Часам мы на ўсё жыццё запамінаем, якія часопісы ў дзяцінстве гарталі і шукалі ў ларку. І калі сёння дзіцячыя выданні можна знайсці на любы густ і кашалёк, то яшчэ сто гадоў таму нават адзіны часопіс быў жаданым падарункам для любога дзіцяці", - адзначылі арганізатары.

Дзіцячы часопіс "Зоркі" выдаваўся кожны месяц у Мінску з лютага 1921 года па чэрвень 1922 года на беларускай мове. Галоўным рэдактарам часопіса быў калега Янкі Купалы Змітрок Бядуля. Прымаў удзел у стварэнні часопіса і сам Янка Купала. У "Зорках" былі надрукаваны вершы Янкі Купалы "Песня і казка", "Бай", "Сын і маці", яго пераклады з рускай і польскай моў.

Музей прапануе наведвальнікам зазірнуць у свет старой дзіцячай прэсы: убачыць, якімі вершамі зачытваліся беларускія дзеці, у якія гульні ім прапаноўвалі згуляць і якія песні спяваць.

Азнаёміцца са стогадовай перыёдыкай можна да 22 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі