Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 мая 2021, 16:27

Выстаўка да 100-годдзя вяртання Якуба Коласа ў БССР адкрыецца 15 мая ў Мінску

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Часовая экспазіцыя "Туды, на захад! (Абаянь - Мінск)" да 100-годдзя вяртання Якуба Коласа ў БССР адкрыецца 15 мая ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

"Першая сусветная вайна вымусіла паэта пераехаць у глыб Расійскай імперыі, дзе ён быў прызваны ў Рускую імператарскую армію. З верасня 1917 года беларускі пісьменнік жыў у горадзе Абаянь Курскай губерні і працаваў настаўнікам у вёсках Малыя Крукі, Другі Ліпавец, затым школьным інструктарам. У пачатку 1921 года Народны камісарыят асветы Беларускай ССР накіраваў наркаму асветы РСФСР Анатолю Луначарскаму тэлеграму з просьбай вярнуць у Беларусь "школьнага інструктара Канстанціна Міцкевіча, аднаго з лепшых беларускіх пісьменнікаў". 15 мая таго ж года Якуб Колас з сям'ёй пераехаў з Курскай губерні ў Мінск", - расказалі арганізатары.

Разам з выкладчыцкай і творчай дзейнасцю паэт займаўся і навуковай работай. У 1920-я гады ён працаваў у літаратурна-даследчай камісіі Інстытута беларускай культуры. Пасля рэарганізацыі Інстытута беларускай культуры ў Беларускую акадэмію навук Якуб Колас быў зацверджаны правадзейным членам акадэміі, а 26 кастрычніка 1929 года выбраны віцэ-прэзідэнтам. На гэтай пасадзе паэт працаваў 28 гадоў, да апошніх дзён жыцця.

"Актыўная навуковая, грамадская, асветная дзейнасць Якуба Коласа пасля вяртання на радзіму спалучалася з галоўнай справай жыцця паэта - літаратурай. На часовай экспазіцыі будуць прадстаўлены матэрыялы аб педагагічнай дзейнасці пісьменніка на Куршчыне, у Белпедтэхнікуме, БДУ, настаўніцкіх курсах у Слуцку, навуковай дзейнасці ў Інбелкульце, Акадэміі навук, а таксама рукапісы і фатаграфіі пісьменніка, выданні твораў розных гадоў", - адзначылі ў музеі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі