Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 сакавіка 2023, 11:01

Выстаўка да 100-годдзя стварэння Дома-музея І з'езда РСДРП адкрылася ў цэнтры Мінска

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка да 100-годдзя стварэння Дома-музея І з'езда РСДРП "Сведка часу" адкрылася 14 сакавіка ў Доме-музеі, размешчаным у цэнтры Мінска. Вялікая колькасць людзей розных узростаў прыйшлі ў філіял Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, каб паглядзець на экспанаты, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У час адкрыцця прагучаў дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. "Сёння гэты музей з'яўляецца адным з найстарэйшых у нашай сталіцы. Ён знаходзіцца ў знакавым месцы: у самым цэнтры горада Мінска. Гэта той куток, які захоўвае гістарычную памяць", - адзначыў першы намеснік міністра культуры Валерый Грамада.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Сыранкоў павіншаваў калектыў установы са стагоддзем Дома-музея І з'езда РСДРП, уручыў памятныя медалі ЦК КПБ, падарыў кнігу "Судьбоносный октябрь".

Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Аляксандр Храмой адзначыў важнасць святкавання гэтай падзеі.

Пасля адкрыцця выстаўкі для наведвальнікаў правялі міні-экскурсію. Яны змаглі пазнаёміцца з перыядычнымі выданнямі таго часу, рэдкімі фатаграфіямі і іншымі гістарычнымі рэчамі ў дзвюх залах музея. На сценах можна было ўбачыць фатаграфіі вядомых людзей, якія наведвалі музей, у прыватнасці Фідэля Кастра.

На працягу многіх гадоў Дом-музей І з'езда РСДРП з'яўляецца адным з самых знакавых турыстычных аб'ектаў Мінска. Ён стаў сведкам многіх гістарычных падзей. За гады існавання музея яго наведалі шматлікія дэлегацыі і палітычныя дзеячы розных краін свету.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі