ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 сакавіка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 сакавіка 2022, 09:53

Выстаўка-атракцыён па матывах мультфільмаў Алы Мацюшэўскай пройдзе ў Нясвіжы

Фота з архіва
Фота з архіва

14 сакавіка, Мінск /Настасся Лямешчанка - БЕЛТА/. Выстаўка-атракцыён па матывах творчасці ветэрана беларускай анімацыі, мастака і рэжысёра Алы Мацюшэўскай адкрыецца 15 сакавіка ў малой выставачнай зале Палаца Радзівілаў у Нясвіжы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

На выстаўцы прадставяць аўтарскія эскізы Алы Мацюшэўскай, якія сталі асновай і вобразамі герояў 20 мультфільмаў Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".

"Майстэрства Мацюшэўскай надае нашай анімацыі дыханне высокай візуальнай культуры і нясе ў сабе выразнае пачуццё стылю. Звышзадачай усіх элементаў арыгінальна аформленага выставачнага праекта "Час - хуткая рака..." з'яўляецца знаёмства наведвальнікаў з багатым і шматгранным светам мастачкі", - адзначылі арганізатары.

Госці экспазіцыі змогуць наведаць выстаўку аптычных ілюзій, якія створаны па вобразах персанажаў Алы Мацюшэўскай. Акрамя таго, будуць працаваць фотазоны і тэматычныя інсталяцыі. Прадметную экспазіцыю дапоўніць экранная рэтраспектыва лепшых мультфільмаў беларускай мастачкі.

Работы Алы Мацюшэўскай можна ўбачыць па 30 красавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі